НАВІНЫ І ПАДЗЕІ

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ БЕРАСТАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА АНДРЭЙ Шчука Сустрэўся з працаўнікамі СУП «МІЛК-АГРА»

 

На Бераставічыне працягваюцца сустрэчы ў працоўных калектывах па пытаннях растлумачэння новаўвядзенняў электаральнай кампаніі, якая ідзе ў Рэспубліцы Беларусь. Сёння з работнікамі вытворчага ўчастка "АграСад" СУП "Мілк-Агра" сустрэўся намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Андрэй Шчука.

 

Андрэй Іосіфавіч звярнуў увагу, што з сённяшняга дня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання. Ён расказаў аб тым, як будуць працаваць участкі ў гэты перыяд, пазнаёміў прысутных з новаўвядзеннямі электаральнай кампаніі гэтага года і асаблівасцямі правядзення адзінага дня галасавання. У прыватнасці, Андрэй Шчука падкрэсліў, што абноўлены Выбарчы кодэкс забараняе рабіць фота ці здымаць на відэа працэс запаўнення бюлетэня, і калі выбаршчык раптам сапсаваў бланк, то ўзамен яго можна будзе атрымаць новы бюлетэнь толькі адзін раз.

 

 

 

Андрэй Шчука адзначыў, што ўдзел у выбарах — гэта не толькі права, але і магчымасць для кожнага грамадзяніна ўплываць на палітыку і змены ў грамадстве, шанс выказаць сваё меркаванне, падтрымаць кандыдата, чые каштоўнасці адпавядаюць нашым поглядам, і ўнесці свой уклад у фарміраванне будучыні краіны.

 

 

Ён заклікаў усіх узяць актыўны ўдзел у выбарах, выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, тым самым прыняўшы адказнасць за лёс сваёй краіны.

 

Ірына Міклаш

 

Фота аўтара