бЕЛАЯ РУСЬ

 

Статут ПА РГА "Белая Русь" Прадмет дзейнасці РГА "Белая Русь" - развіццё актыўнага стаўлення грамадзян Рэспублікі Беларусь да пераўтварэнняў у краіне, удзел у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, у рэалізацыі нацыянальных праектаў у ахове здароўя, адукацыі, культуры, адказнасць за іх выкананне.

Гістарычная даведка аб дзейнасці РГА "Белая Русь" Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" пачало сваю працу 17 лістапада 2007 года. У гэты дзень адбыўся першы ўстаноўчы з'езд, на якім былі разгледжаны пытанні аб стварэнні РГА "Белая Русь" і зацверджаны Статут арганізацыі.
12 снежня 2007 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь".
25 кастрычніка 2008 года ў Малой зале Палаца Рэспублікі адбыўся І з'езд Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Ён сабраў 380 дэлегатаў з больш як 82 000 членаў РГА "Белая Русь" ад усіх абласцей Рэспублікі і г. Мінска.

 

Мэты і задачы

Мэтай дзейнасці РГА "Белая Русь" з'яўляецца садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

 

Задачамі РГА "Белая Русь" з'яўляюцца:

·   садзейнічанне ўдзелу грамадзян у рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;

· садзейнічанне фарміраванню моцнай, эфектыўнай, сацыяльнай дзяржавы, здольнай забяспечыць годны ўзровень жыцця грамадзян, гарантаваць абарону іх інтарэсаў;

·    удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці;

·    кансалідацыя грамадскіх сіл у мэтах рэалізацыі статутнай мэты;

·  асвета грамадзян і фарміраванне ў іх зацікаўленасці ў актыўным удзеле ў жыцці краіны, выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;

·     прыцягненне ўвагі дзяржаўных органаў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да вырашэння актуальных праблем развіцця краіны і грамадства;

·     садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, устанаўленню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых дзяржаў.

 

Асноўныя напрамкі дзейнасці РГА "Белая Русь"

1. Дасягненне грамадскай згоды. Сёння перад абліччам новых задач, якія стаяць перад беларускім грамадствам, жыццёва важным з'яўляецца ўмацаванне цэласнасці і адзінства беларускага народа. Мы будзем садзейнічаць дасягненню грамадскай згоды ў забеспячэнні будучыні Беларусі, яе месца і ролі ў свеце, устанаўленню агульнапрызнаных рамак барацьбы меркаванняў, садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадскай пазіцыі кожнага грамадзяніна краіны.

2. Удзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў. РГА "Белая Русь" будзе ініцыяваць распрацоўку і рэалізацыю сацыяльных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця грамадзян, умацаванне здароўя нацыі, падтрымку сям'і, развіццё адукацыі, навукі і культуры.

3. Падтрымка моладзі. Рашэнне задач, якія стаяць перад сучаснай Беларуссю, патрабуе актыўнага ўдзелу ініцыятыўных, таленавітых, творча думаючых маладых людзей. РГА "Белая Русь" гатова прапанаваць моладзі цікавыя праекты і новыя формы ўдзелу ў вырашэнні актуальных задач развіцця краіны. Мы будзем рабіць усё, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для канструктыўнай самарэалізацыі моладзі.

4. Грамадзянскі кантроль. РГА "Белая Русь" імкнецца стаць канструктыўнай грамадскай сілай, якая аказвае пастаяннае садзейнічанне кіраўніцтву краіны па папярэджанні, выяўленні і пераадоленні недахопаў у рабоце органаў дзяржаўнага кіравання. РГА "Белая Русь" будзе дабівацца стварэння інстытута грамадскай экспертызы законапраектаў і законаў, садзейнічаць арганізацыі грамадскіх саветаў пры дзяржаўных органах кіравання, арганізоўваць грамадскія прыёмныя для разгляду прапаноў і заўваг грамадзян, дабівацца стварэння сістэмы інфармавання грамадзян аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і службовых асоб.